Yahoo! | |
---|---|
| |
Тып | Публічная кампанія |
Лістынг на біржы | NASDAQ: YHOO |
Заснаванне | студзень 1994 |
Заснавальнікі | David Filo[d] і Jerry Yang[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Марыса Мэйер |
Галіна | Вэб-партал |
Прадукцыя | Гл. спіс сэрвісаў Yahoo! |
Абарот | ▼ $4.98 млрд (2011, US GAAP) |
Чысты прыбытак | ▲ $800 млн (2011) |
Колькасць супрацоўнікаў | 14,100 (2012) |
Дэвіз | Do you Yahoo!? |
Сайт | yahoo.com (англ.) |
Yahoo! (вымаўляецца як Яху!) — амерыканская кампанія, якая валодае другой па папулярнасці (5,88%) у свеце пошукавай сістэмай і прадстаўляе шэраг сэрвісаў, аб’яднаных інтэрнэт-парталам Yahoo! Directory; партал уключае ў сябе папулярны сэрвіс электроннай пошты Yahoo! Mail, адзін з найстарэйшых і найбольш папулярных у Інтэрнэце. У 2004 годзе была запушчана новая версія паштовага інтэрфейсу, заснаваная на AJAX.
Па статыстыцы Alexa Internet, у лютым-красавіку 2012 г. Yahoo! — чацвёрты вэб-сайт паводле колькасці наведвальнікаў у Інтэрнэце. 28 % ад гэтага складае наведванне толькі адной інтэрнэт-старонкі сярод многіх.
Кампанія Yahoo! была заснавана аспірантамі Стэнфардскага ўніверсітэта Дэвідам Файла (анг. David Filo) і Джэры Янгам (анг. Jerry Yang) у студзені 1994 года; стала карпарацыяй 2 сакавіка 1995 года. Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ў горадзе Санівейл (Sunnyvale), штат Каліфорнія, ЗША.